У Воршу – за манастырскімі сувенірамі

У Воршы, дзе на днях адбыўся І Рэспубліканскі праваслаўны фестываль, на гэтым тыдні праходзіць міжнародная выстава-кірмаш “Экспафорум “Беларусь праваслаўная”.

На выставе-кірмашы, што разгарнулася ў Гарадскім цэнтры культуры, сваю прадукцыю прадстаўляюць манастыры Беларусі, Расіі і Украіны. Тут можна набыць абразы, разнастайныя царкоўныя прылады, самыя розныя гатункі мёду і сувеніры, накшталт арэнбургскіх хустак. Кнігалюбы ж знойдуць нешта цікавае для сябе на паліцах з духоўнай літаратурай. А яшчэ на экспафоруме ўсіх наведвальнікаў запрашаюць на фестываль праваслаўных фільмаў і трапезу, дзе можна пакаштаваць праваслаўныя стравы.

Меткі:

Чытайце яшчэ