Заўтра павінны агучыць прысуд былому кіраўніку Нацыянальнага парку “Браслаўскія азёры”

Заўтра, 22 верасня, у Браслаўскім раённым судзе павінны аб'явіць прысуд былому дырэктару Нацыянальнага парку "Браслаўскія азёры", былому бухгалтару і былому начальніку аддзела аховы жывёльнага свету, вадаёмаў і паляўнічай гаспадаркі.

More...Следства па справе былых супрацоўнікаў Нацыянальнага парку "Браслаўскія азёры" завершылася. Нагадаем, што падсудныя абвінавачаныя ў крадзяжы ў буйным памеры шляхам злоўжывання службовым становішчам. Ім пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 6 да 12 гадоў.

Чытайце яшчэ