“Віцебскі плодаагароднінны камбінат” атрымаў у Маскве залаты медаль

На міжнароднай спецыялізаванай выставе “Індустрыя дзіцячага і школьнага харчавання”, якая праходзіла нядаўна ў Маскве, “Віцебскі плодаагароднінны камбінат” атрымаў залаты медаль. Прадпрыемства перамагло ў конкурсе “Лепшы прадукт для харчавання дашкольнікаў і школьнікаў у арганізаваных калектывах” за тэхналогію вырабу пюрэ і сокаў.

У межах дзяржаўнай праграмы “Дзеці Беларусі” на камбінаце асвоілі 16 гатункаў дзіцячага харчавання. 12 з іх ужо запушчана ў вытворчасць. Усяго ў бягучым годзе РУП “Віцебскі плодаагароднінны камбінат” вырабіў каля 500 тысяч тубаў прадукцыі.

Меткі:

Чытайце яшчэ