На Кастрычніцкай плошчы затрымалі ўдзельнікаў акцыі памяці аб намётавым гарадку

Увечары 23 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску была затрымана група ўдзельнікаў моладзевай акцыі. Яна была прымеркавана да даты разгону намётавага гарадка, які быў разбіты на плошчы адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў і разагнаны роўна паўгады таму – у ноч з 23 на 24 сакавіка.
Каля двух дзесяткаў актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху сабраліся на плошчы ў 20.00, запалілі свечкі і селі вакол іх. Праз паўгадзіны моладзь разагналі супрацоўнікі міліцыі. Сем чалавек (сярод іх была Крысціна Шацікава, якая ўзняла ўлетку ў Віцебску бел-чырвона-белы сцяг над амфітэатрам) былі затрыманы і дастаўлены ў Цэнтральны РАУС. Двух непаўнагадовых – хлопца і дзяўчыну – адпусцілі практычна адразу, астатніх пратрымалі каля дзвюх гадзін. Пасля праверкі дадзеных маладых людзей адпусцілі без складання пратаколаў.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць