Устаноўлена магчымая прычына пажара на “Нафтанe”

Магчымай прычынай пажара на ўстаноўцы АВТ-2 па першаснай перапрацоўцы нафты на ААТ “Нафтан” стала “парушэнне тэхнічнага рэгламента пры правядзенні работ па падрыхтоўцы ўстаноўкі да рамонту”. Аб гэтым паведаміла інфармагенцтва БелаПАН.
Нагадаем, што падчас пажара на “Нафтане” ніхто не пацярпеў. Інфармацыя аб узгаранні паступіла ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення Наваполацкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях 22 верасня ў 12.52. Узгаранне адбылося з-за таго, што разліўся гудрон. Ён гарэў на плошчы каля 250 квадратных метраў. У 13.40 пажар быў лакалізаваны, у 14.20 – ліквідавана гарэнне гудрона. Цалкам пажар патушылі да 16 гадзін. Паколькі прадукты гарэння не былі атрутнымі, пагрозы для жыцця і здароўя людзей, а таксама навакольнага асяроддзя не ўзнікла.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць