Брыгада хуткай дапамогі з Віцебска атрымала Кубак на міжнародных спаборніцтвах у Польшчы

Зборная каманда Віцебской гарадской станцыі хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі атрымала Кубак за высокі прафесіяналізм  на V Міжнародным майстар-класе сярод брыгад хуткай дапамогі.
Спаборніцтвы праходзілі ў Польшчы. У іх удзельнічалі 76 каманд з Чэхіі, Сербіі, Украіны, Польшчы. Беларусь предстаўляла толькі віцебская брыгада ў складзе ўрача, двух фельдшараў і кіроўцы.
Заданні былі максімальна набліжаныя да рэальных сітуацый, каб медыкі маглі цалкам выявіць свае практычныя навыкі. Так, неабходна было аказаць медыцынскую дапамогу ў дарожна-транспартным здарэнні, пры падзенні з вышыні і нават падчас тэракту. А яшчэ ўрачам давялося выратоўваць тапельцаў, самім піхаць машыну, калі ў яе сапсаваўся рухавік...
Журы ацэньвала не толькі аператыўнасць і прафесійнае майстэрства медыкаў, але і іх экіпіроўку, уменне працаваць з абсталяваннем.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ