МТС пашырыла ёмістасць сеткі на Віцебшчыне

Кампанія МТС палепшыла радыёпакрыццё  і пашырыла ёмістасць сеткі ў Віцебскай вобласці. Новыя базавыя станцыі запрацавалі ў гарадах Навалукомль і Дзісна.
Сувяззю таксама забяспечаны шэраг аграгарадкоў у Расонскім, Верхнедзвінскім, Глыбоцкім, Гарадоцкім, Докшыцкім, Лёзненскім, Шаркаўшчынскім, Мёрскім, Полацкім, Ушацкім раёнах. Палепшана пакрыццё аўтатрасы Р46 на ўчастку Полацк – Лепель.
У бліжэйшы час МТС плануе палепшыць радыёпакрыццё аўтатрасы Р20, забяспечыць сувяззю аграгарадкі ў Дубровенскім і Полацкім раёнах.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ