Сяргей Скрабец з 25-га верасня абвясціў галадоўку пратэсту

Сяргей Скрабец. Фота photo.bymedia.netПра гэта паведаміла агенцтва БелаПАН са спасылкай на карэспандэнта, як наведваў нямі калонію “Віцьба-3”. Сваякі зняволенага пацвердзіць або абвергнуць гэтую інфармацыю пакуль не могуць: якраз 25-га верасня яны атрымалі ад яго апошні ліст, напісаны некалькі дзён таму. У ім пра галдоўку не было напісана нічога.

Зняволены прадпрымальнік Сяргей Скрабец адбывае пакаранне паводле абвінавачвання ў атрыманні дзяржаўнага крэдыту шляхам падману. Ён асуджаны да пазбаўленьня волі на 2 з паловай гады.

С. Скрабец патлумачыў прадстаўніку БелаПАН, што абвяшчэннем галадоўкі ён выказвае пратэст супраць таго, што кіраўніцтва калоніі не прадставіла ягоную кандыдатуру да ўмоўна-датэрміновага вызвалення – ён мае на гэта права, бо з часу ягонага зняволення прайшло ўжо больш як 6 месяцаў. Афіцыйную скаргу з гэтае нагоды ён наксама ва Управу Дэпартамента выканання пакаранняў.

Начальнік калоніі “Віцьба-3” Віталій Агнісцікаў пацвердзіў карэспандэнту, што С.Скрабец сапраўды мае права на ўмоўна-датэрміновае вызваленне, але адміністрацыя калоніі мусіць пераканацца, што ён цвёрда стаў на шлях выпраўлення. Начальнік калоніі зазначыў таксама, што прадстаўленне зняволенага Скрабца да ўмоўна-датэрміновага вызвалення можа адбыцца толькі ў пачатку кастрычніка , але з той умовай, што да яго паводзінаў не будзе ніякіх прэтэнзій. Канчатковае рашэнне па гэтай справе мусіць прыняць суд.

Дарэчы, ні Мікалай Статкевіч, ні Павал Севярынец, якіх дэмакратычная грамадскасць Беларусі таксама залічвае ў шэрагі “палітзняволеных”, так і не атрымалі ўмоўна-датэрміновага вызвалення. У месцах пазбаўлення волі, дзе яны адбываюць пакаранне за арганізацыю несанкцыянаванай масавай акцыі, кіраўніцтва лічыць, што яны яшчэ не перавыхаваліся настолькі, каб вярнуцца ў вольнае жыццё.

Што да калоніі “Віцьба-3”, то разам з С.Скрабцом там цяпер знаходзіцца і ўдзельнік мінулых прэзідэнцкіх выбараў Аляксандар Казулін. Ён таксама збіраецца распачаць бестэрміновую галадоўку з 20-га кастрычніка – на знак пратэсту супраць рэжыму цяперашніх беларускіх уладаў.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць