Каб загаварыць па-беларуску, А.Лукашэнку трэба ўсяго паўдня

Падчас прэс-канферэнцыі з удзелам расейскіх журналістаў прадстаўнік Архангельска спытаў ў А.Лукашэнкі, чаму не гучыць на вуліцах Мінска прыгожая беларуская мова. Лукашэнка адказаў, што ў Беларусі так склалася гістарычна: “Няпраўда, што мы не падтрымліваем беларускую мову, – мы яе падтрымліваем там, дзе гэта патрэбна. Але мы ні ў якім выпадку не ставім сабе за мэту падтрымаць настолькі, каб людзі пачалі размаўляць толькі на беларускай мове і забыліся на рускую”.
Лукашэнка зазначыў, што ў Беларусі будуць вывучаць і падтрымліваць рускую мову, бо яна патрэбная беларускаму грамадству, якое нават прагаласавала за гэта на рэферэндуме.
Пра сваё валоданне беларускай мовай А.Лукашэнка заявіў: “Я цудоўна пішу, чытаю. Мне трэба паўдня пачытаць, каб чыста гаварыць на беларускай мове... Вось узяць кніжку пачытаць і я буду “размаўляць  на беларускай мове, як на рускай. Вось і ўсё”.
Прэзідэнт яшчэ раз нагадаў, што ў Беларусі дзе дзяржаўныя мовы: “Мы нікога не душым, у нас дзве родныя мовы. Калі вы лічаце, што руская мова – гэта мова расіян, я з вамі ніколі не пагаджуся. Мы нямала пражылі разам з вамі ад імперыі, Савецкага Саюза і гэтак далей. Мы ўклалі душу ў гэту мову”. Мелася на ўвазе мова краіны-суседкі.
Што тычыцца развіцця беларускай мовы, то, як прызнаўся прэзідэнт, яе сталі выкарыстоўваць меней, чым у савецкі час: “Мы яшчэ ад гэтага не адыйшлі, але за апошнія 10 год кіраўніцтва Лукашэнкі, які “загубіў” беларускую мову, значна больш студэнтаў сталі пісаць сачыненні і пераказы на беларускай мове, паступаючы ў ВНУ, чым на рускай. Для мяне гэта поўная нечаканасць”.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць