Наваполацкая апазіцыя патрабуе справаздачы ад дэпутатаў гарсавета

Група наваполацкіх дэмакратычных актывістаў звярнулася 29 верасня з калектыўным лістом да старшыні мясцовага Савету дэпутататў Анатоля Завадскага, павядамляе “Радыё Свабода”. Аўтары ліста просяць адказаць на пытанні: ці даюць дэпутаты сваім выбарцам справаздачы; ці спрыяюць яны вырашэнню сацыяльных і грамадскіх праблемаў; якія канкрэтныя прапановы ўнеслі дзеля паляпшэння працы камунальных службаў і якія з іх былі апошнім часам рэалізаваныя?
Пад лістом падпісаліся каля 20 актывістаў мясцовых суполак Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Партыі БНФ, ПКБ, свабодных прафсаюзаў, а таксама шараговыя выбарцы.
Чаму вырашылі звярнуцца да мясцовай прадстаўнічай улады, распавёў актывіст АГП Валер Шаўчэнка: “Ідзе падрыхтоўка да кампаніі мясцовых выбараў. Між тым, дэпутатаў дзейнага гарадскога Савету ў нас практычна не відаць і не чуваць. А праблемаў, якія патрабуюць пільнай увагі дэпутацкага корпусу, усё больш і больш. Тая ж халодная ды гарачая вада, якасць якой у Наваполацку не вытрымлівае ніякай крытыкі. А камунальныя праблемы? З гэтай мэтай мы і вырашылі звярнуцца да старшыні гарсавету з прапановай адказаць – што канкрэтна зрабілі дэпутаты для паляпшэння жыцця навапалачанаў?”

Меткі: ,

Чытайце яшчэ