Камуністы не спяць у шапку

“Не менш 60-80 прадстаўнікоў КПБ павінны прайсці ў мясцовыя Саветы ўсіх узроўняў”, – заявіў старшыня абласной арганізацыі КПБ Уладзімір Полаўцаў на нядаўнім пленуме гэтай арганізацыі. На ім абмяркоўвалася падрыхтоўка партыі да выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў.
Нагадаем, што сёлета ў ліпені адбылося ўз’яднанне праўладнай КПБ і апазіцыйнай ПКБ, і прыхільнікі камуністычнага руху зараз сабраліся ў адзін лагер – КПБ, якая адкрыта супрацоўнічае з органамі ўлады.
У.Полаўцаў зазначыў, што камуністы павінны зрабіць усё магчымае, каб мець сваіх прадстаўнікоў у мясцовых Саветах. Апроч гэтага, прыхільнікі камуністычнага руху збіраюцца актыўна падтрымліваць кандыдатаў ад грамадскіх аб’яднанняў, з якімі супрацоўнічаюць, – БРСМ, ветэранскіх, жаночых і іншых праўладных арганізацый. Ну і, канешне, у іхніх планах – пашырэнне сваёй прапаганды і прыцягненне ў свае шэрагі новых людзей.
Будзьце перакананыя, што камуністы свае планы здзейсняць. А вось дэмакратычная апазіцыя зноў будзе ў пралёце і з трэскам абламаецца. І, як кажа А.Лукашэнка, “вы знаете”, чаму.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць