Урач з Нямеччыны дапамог хлопчыку з Воршы

Доктар медыцыны, прафесар Кёльнскай універсітэцкай клінікі (ФРГ) Каўласакіс адмыслова – прычым за ўласныя сродкі – прыехаў у Віцебск, каб дапамагчы маленькаму пацыенту з Воршы з цяжкай формай ДЦП.
Аперыравалі маленькага аршанца ў мінулую пятніцу, 29 верасня, у абласной дзіцячай бальніцы.  Унікальнасць падзеі ў тым, што доктар Каўласакіс – адзіны ў Еўропе спецыяліст, які робіць аперацыі, звязаныя з падобнай паталогіяй. Нямецкі ўрач за сваё жыццё зрабіў іх больш за тры тысячы. І вось выключна на дабрачынных пачатках вырашыў дапамагчы і хлопчыку з Беларусі. Прафесар Каўласакіс ўпершыню наведаў нашу дзяржаву і зазначыў: “Я прыехаў з краіны, дзе уладарыць тэхнічны прагрэс, і мне вельмі спадабалася, што ў вас у цэнтры ўвагі – чалавек”.
Суправаджаў яго візіт вядомы артапед Гетс Драйс з Дэбштата, які ўжо неаднаразова бываў ў Віцебску і паспеў наладзіць цесныя прафесійныя стасункі са спецыялістамі траўматалагічнага аддзялення абласной дзіцячай бальніцы.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць