Дата правядзення выбараў у мясцовыя Саветы можа быць вызначана з 10 па 14 кастрычніка

Падпісанне ўказа аб прызначэнні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў чакаецца з 10 па 14 кастрычніка. Пра гэта сёння паведаміла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.
Сёння падчас першага пленарнага паседжання пятай восеньскай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу быў прыняты законапраект аб унясенні правак у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях правядзення выбараў і рэферэндумаў. У прыватнасці, законапраект прадугледжвае, што выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў будуць праходзіць у адзін тур. Выбраным у дэпутаты будзе той кандыдат, які атрымае найбольшую колькасць галасоў выбарцаў, прыняўшых удзел у галасаванні, пры ўмове прызнання выбараў адбыўшыміся.
Да таго ж, згодна законапраекта, кандыдатам у дэпутаты мясцовых Саветаў забараняецца друкаваць улёткі і іншыя агітацыйныя матэрыялы за мяжой.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ