У Наваполацку дзейнічае вучнёўскі парламент

Гарадскі вучнёўскі парламент пачаў дзейнічаць у Наваполацку. Такога органа самакіравання пакуль ў Беларусі нідзе няма, нават у сталіцы. Што ж, гэта яшчэ раз пацвярджае, што ў самым маладым горадзе краіны жывуць прасунутыя людзі і кіраўнікі.
Ідэя стварыць вучнёўскі парламент належыць старшыні Наваполацкага гарвыканкама Аляксандру Камарову. У наваствораны орган, які складаецца з 6 камісій, увайшлі 27 прадстаўнікоў, вылучаных навучальнымі ўстановамі горада. Зразумела, што гэта выдатнікі вучобы, актывісты школьнага самакіравання, пераможцы прадметных алімпіяд, спартыўных і творчых спаборніцтваў. Адным словам, моладзевая эліта.
Адметна, што дэпутаты вучнёўскага парламенту маюць права прысутнічаць на пасяджэнннях гарвыканкама і гарсавета. І больш таго – уносіць на іх свае прапановы. Цікава толькі, ці будуць да іх прыслуховацца дарослыя?

Меткі: ,

Чытайце яшчэ