У Віцебску прайшла рэспубліканская выстава сабак

У мінулыя выходныя ў КДЦ “Віцебск” прайшла рэспубліканская выстава сабак, у якой прынялі ўдзел 210 прыгажуноў з Віцебска, Мінска, Магілёва, а таксама з расійскіх Пскова, Смаленска і іншых гарадоў.
Многія з гэтых сабак ужо былі чэмпіёнамі Беларусі, прызёрамі розных конкурсаў, удзельнікамі “Fashion DOG” на “Белай амфары”. Пасля шматлікіх  выправанняў былі названыя пераможцы і на гэты раз. Так, уладальнікам дыплому “Best 9-й групы” стаў белы каралеўскі пудзель са складаным імем на прыбалтыйскі манер – Еленсіц Юстас. Ягоную ж гаспадыню завуць Ірына Воранава – зусім па-славянску. Першае месца адразу ў трох намінацыях – “Лепшая парода”, “Лепшы ў сваім класе”, “Лепшы па полу” (хлопчык або дзяўчынка) – прысуджана цвергшнаўзеру з досыць распаўсюджанай мянушкай Бакс, які належыць Маргарыце Лангліц.
Але ў той жа час і ў тым жа месцы – у выходныя ў КДЦ “Віцебск” – праходзіла “Белая амфара”. І атрымалася так, што свята моды зацміла сабачую выставу. На жаль, у нас так часта здараецца: або шмат падзей адначасова, або ніводнай.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ