Узнагарода знайшла бабульку праз 61 год пасля вайны

Толькі праз 61 год пасля Другой сусветнай віцебчанку, ветэрана працы Кацярыну Міхайлаўну Паўлаву ўзнагародзілі медалем “За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг”. Падчас таго ліхалецця яна служыла ў шпіталі.
У далёкім ўжо 1945 рашэнне аб уганараванні К.М.Паўлавай медалем прыняў Вярхоўны Савет СССР. Ды ўзнагарода доўга шукала віцябчанку. Спатрэбілася больш за паўстагоддзя, пакуль дадзеныя аб узнагароджаных не знайшлі ў расійскіх архівах. На мінулым тыдні ў Віцебск спецыяльна прыехаў дарадца амбасадара Расійскай Федэрацыі Канстанцін Кузняцоў, які і ўручыў жанчыне медаль. На ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі таксама супрацоўнікі фабрыкі “КІМ”, дзе К.М. Паўлава сумленна прапрацавала каля 40 гадоў.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць