Дзень Германіі ў Віцебску

У Віцебскай абласной бібліятэцы 3 кастрычніка прайшлі літаратурныя чытанні, якія правёў нямецкі пісьменнік Йенс Шпаршу. Падзея адбывалася ў межах Тыдня Германіі ў Беларусі, які зараз праходзіць у нашай краіне. Чытанні праходзілі на мове Шылера і Гётэ, і сярод слухачоў былі ў асноўным студэнты ВДУ імя Машэрава, якія добра валодаюць ёю. 
Йенс Шпаршу прэзентаваў сваю кнігу “Пакаёвы фантан”, выдадзеную ў 1995 годзе, але перакладзеную на рускую мову нядаўна. Дарэчы, сам пісьменнік валодае рускай мовай, бо ў 70-х гадах вучыўся ў Ленінградзе. У сябе на радзіме Й.Шпаршу ўганараваны шэрагам прэстыжных літаратурных прэмій. Ён аўтар 17 твораў, сярод якіх раманы, п’есы, эсэ, кнігі для дзяцей. Зараз з ягонай творчасцю можна пазнаёміцца і ў Беларусі.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ