А.Казуліна размеркавалі ў атрад да сантэхнікаў, слесараў і кухараў

Экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна ў калоніі “Віцьба-3” размеркавалі ў першы атрад, дзе ў асноўным знаходзіцца абслуга – сантэхнікі, слесары, кухары. Які з гэтых абавязкаў прапануюць былому рэктару БДУ, пакуль невядома, кажа ягоны адвакат Ігар Рынкевіч. Пры гэтым адвакат паведаміў, што сустэцца з Казуліным яму так і не ўдалося. У гэтым адмовіла кіраўніцтва калоніі, патлумачыўшы, што з-за рамонта няма вольных памяшканняў для спаткання. “Віцьба-3” выклікае ў І.Рынкевіча адны адмоўныя эмоцыі: “Па перыметры калоніі дзве вялізныя сцяны і чатыры шэрага калючага дроту, тры з іх пад электрычнасцю. Карацей, курортам гэта месца не назавеш”.
Між тым прэс-служба А.Казуліна паведаміла, што ў сваім апошнім лісце зняволены палітык напісаў пра сустрэчу з амбасадарам Германіі Марцінам Хеккерам. Сустрэчу з М.Хеккерам адміністрацыя калоніі дазволіла, залічыўшы яе як спатканне са сваякамі. “Я вымушаны быў згадзіцца, каб яно адбылося за кошт спаткання з роднымі”, – напісаў А.Казулін.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць