Маці Паўла Красоўскага ўпэўнена ў невінаватасці сына

Маці Паўла Красоўскага гаворыць, што прыкладна ў той час, калі адбыліся выбухі ў Віцебску, яе сын знаходзіўся за мяжою – у Польшчы і Чэхіі. І ў ягоным пашпарце ёсць адпаведныя адзнакі перасячэння мяжы.Тамара Красоўская ў інтэрв’ю “Радыё Свабода” сказала, што ўпэўненая ў поўнай невінаватасці Паўла. Паводле спадарыні Красоўскай, яе сын ніколі не брыдкасловіў і ня біўся. “Тэрарызм – гэта не ягоныя мэтады барацьбы. У яго нават у мове такіх словаў не было. Таму абвінавачванне Паўла – гэта фарс і дзікунства”, – лічыць маці моладзевага актывіста, які з вечара 5 кастрычніка знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання УУС Віцебскага аблвыканкама.

Меткі:

Чытайце яшчэ