Школьнікаў страшаць “дзядзькам у чорным, які часта мяняе знешнасць”

У школы, якія знаходзяцца на тэрыторыі Першамайскага раёна, дзе палюе на дзяўчат серыйны сексуальны маньяк, прыходзяць міліцыянеры і папярэджваюць вучняў аб небяспецы.
Як распавёў адзін з вучняў школы №31, міліцыянер завітаў у іхні клас прама падчас урока англійскай мовы. Строгім голасам ён паведаміў падлеткам, што ў Віцебску з’явіўся маньяк. Далей дзеці пачулі, што злачынца часта мяняе сваю знешнасць. Але пры гэтым дзядзька заўжды апранаецца ў чорную вопратку спартовага стылю. З дапамогай чаго гвалтаўнік мяняе аблічча – накладной барады, парыка, вусоў, акуляраў, лінзаў – міліцыянер не ўдакладніў. Папрасіў толькі быць пільнымі і асцярожнымі, не бадзяцца па вуліцах позна ўвечары і папярэдзіць бацькоў, каб тыя сустракалі пасля школы. Асабліва гэтыя парады тычыліся дзяўчат. На гэтым сціслая прафілактычная гутарка скончылася – міліцыянеру патрэбна было абыйсці іншыя класы.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ