У Воршы абяруць лепшую маладую маці

У Воршы 10 кастрычніка пройдзе фінал першага гарадскога конкурсуаладая маці-2006» «М, абвешчаны сёлета ў студзені. Да ўдзелу ў ім запрашаліся жанчыны да 35 гадоў, якія знаходзяцца ў афіцыйным шлюбе і маюць дзяцей, а таксама з’яўляюцца пастаяннымі жыхаркамі Воршы.  
Конкурс праходзіў у некалькі этапаў, і кожны з іх меў сваю тэлеверсію (здымкі вяла мясцовая тэлекампанія “Скіф”). Ад удзельніц, а іх было 15, патрабавалася прадставіць візітоўку сваёй сям’і, прадэманстраваць кулінарныя і спартовыя здольнасці і нават выступіць у ролі экскурсавода па Воршы.  Сярод канкурсантак былі прадстаўніцы самых розных прафесій: настаўніцы, урачы, мядсёстры, бугалтары і нават дворнік. Адна з дзяўчат прыйшла на конкурс цяжарнай, затым нарадзіла дзіця. Але ж, нягледзячы на процьму клопатаў з немаўляткам, змагацца за званне лепшай мамы не пакінула.

У выніку 9 лепшых удзельніц выйшлі ў фінал. Ім патрэбна будзе выканаць музычнае папуры пра сваю прафесію, абараніць свой убор, прайсціся па подыуме ў вечаровым строі, праявіць вынаходніцтва і абаяльнасць у іншых імправізаваных конкурсах. У некаторых намінацыях з фіналісткамі выступяць іхнія мужы і дзеці.
Зараз у Воршы праходзіць SMS-галасаванне, у выніку якога тэлегледачы абяруць найбольш упадабаную імі ўдзельніцу. Ёй уручаць прыз глядацкіх сімпатый. Ну а лепшую маладую маці і некалькіх лаўрэатак чакаюць салідныя падарункі – кухонныя камбайны, тэлевізары, хатні кінатэатр і інш.
Арганізавалі гэты конкурс аддзел па справах моладзі Аршанскага райвыканкама, Палац культуры чыгуначнікаў і рэгіянальная тэлекампанія «Скіф».

Меткі: ,

Чытайце яшчэ