Сафійскі сабор можа трапіць у спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА

Сафійскі сабор у Полацку – адзін з першачарговых кандыдатаў на ўключэнне у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. Сярод іншых размешчаных на Віцебшчыне аб’ектаў, якія могуць трапіць у гэты спіс, такія помнікі айчыннай архітэктуры як Спаса-Прэабражэнская царква ў Полацку і культавыя збудаванні абарончага тыпу ў Камаях Пастаўскага раёна. На думку спецыялістаў, перспектыўнымі кандыдатамі на ўключэнне ў гэты прэстыжны спіс з’яўляюцца таксама Брэсцкая крэпасць, палаца-паркавы ансамбль у Гомелі, Каложская царква ў Гродне, драўляныя храмы Палесся, частка праспекта Незалежнасці ў Мінску і шэраг іншых аб’ектаў. У канцы 2006 – пачатку 2007 Беларусь і Польшча плануюць накіраваць у Камітэт па ахове сусветнай культурнай спадчыны ў Дурбане (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка) матэрыялы аб уключэнні ў Спіс ЮНЕСКА Аўгустоўскага канала.
Пакуль што ў гэты спіс ад Беларусі ўключаны толькі 4 аб’екты – Белавежская пушча, Мірскі замак, комплекс рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы і Дуга Струве.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць