Лаўрэатам літаратурнай Нобелеўскай прэміі стаў пісьменнік з Турцыі

Сёлетнім лаўрэатам літаратурнай Нобелеўскай прэміі  стаў турэцкі пісьменнік Архан Памук. Ён жыве ў Стамбуле, дзе нарадзіўся ў заможнай сям’і ў 1952 годзе. Ягоныя кніжкі выдадзеныя ў 40 краінах і перакладзеныя больш як на 30 моваў свету. Сёлета выйшла першая кніжка А.Памука, перакладзеная на польскую мову – «Снег». Сам пісьменнік называе яе «першым і апошнім палітычным раманам, які напісаў». Штуршком да напісання «Снегу» было пагаршэнне ўзаемаадносінаў паміж мусульманскім Усходам і Захадам. На беларускую творы Памука дагэтуль не перакладаліся. «Наша Ніва» рыхтуе першы пераклад з новага Нобелеўскага лаўрэата ў наступны выпуск тыднёвіка.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць