Павіншуйце сваю маці!

14 кастрычніка адзначаецца Дзень маці. Абдыміце сваю матулю і скажыце ёй колькі цёплых словаў. Улады ж Віцебска запланавалі з нагоды гэтага свята мноства мерапрыемстваў – ад уганаравання прэміямі да ўручэння кветак і вальсаў. Заўтра на ўрачыстым прыёме ў аблвыканкаме 27 жанчын Віцебшчыны ўзнагародзяць прэміямі імя Героя Савецкага Саюза Тусналобавай-Марчанка. За папярэднія гады гэтай узнагародай былі ўшанаваныя 130 жанчын вобласці. Сярод іншых святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня маці,  – разнастайныя сустрэчы і канферэнцыі на прадпрыемствах, літаратурныя вечарыны, круглыя і салодкія сталы і г.д. У школах пройдуць конкурсы сачыненняў, выставы малюнкаў, канцэрты. Матулям будуць дарыць кветкі, сувеніры і ўсмешкі. Да прыкладу, канцэрт у тэрытарыяльным цэнтры абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна Віцебска скончыцца вальсам для мам, на які іх запросяць старшакласнікі.

Меткі:

Чытайце яшчэ