Помнік Полацкай дружыне з’явіцца на Куліковым полі ў Расіі

На Куліковым полі ў Тульскай вобласці Расіі адкрыюць помнік у гонар Полацкай, а таксама Пскоўскай дружынаў. Адкрыццё прызначанае на 28 кастрычніка. Ідэя паставіць помнік належыць дэпутатам Пскоўскай вобласці і фінансуецца з бюджэту. На чырвоным граніце памятнага знаку змешчаныя выявы Полацку і Пскова. Пад імі – надпіс “Ратнікам адзінай дружыны Пскова і Полацку, якія гераічна змагаліся пад кіраўніцтвам князя Андрэя Альгердавіча на Куліковым полі за зямлю Рускую, ад удзячных жыхароў Пскова (Расія) і Полацку (Беларусь)”. У цырымоніі адкрыцця прымуць удзел дэлегацыі з Полацку і Пскова.
Аб гэтым паведаміла “Еўрапейскае радыё для Беларусі” са спасылкай на Пскоўскае агенцтва інфармацыі.

Меткі:

Чытайце яшчэ