У кнізе Паўла Севярынца крыміналу не знайшлі

Літаратуразнаўчая экспертыза, праведзеная пракуратурай Беларусі, ня выявіла складу крымінальнага злачынства ў тэксце кнігі Паўла Севярынца «Нацыянальная ідэя. Фэнамэналёгія Беларусі», сканфіскаванай супрацоўнікамі КДБ і МУС на прыватных кватэрах маладафронтаўцаў у Мінску падчас ператрусаў у лютым-сакавіку 2006 г. Пра гэта паведамляе сайт газеты “Наша ніва”.Болей за 70 асобнікаў кнігі вярнулі гаспадарам. Разам з тым яшчэ каля 40 кніг, сканфіскаваных у Магілёве, Наваполацку, Жлобіне, застаюцца ў мясцовых аддзелах міліцыі. Выдадзеная невялікім накладам, кніга прызначалася для прэзэнтацыі ў 12 беларускіх гарадах.
Кніга «Нацыянальная ідэя. Фэнамэналёгія Беларусі» – аўтарская энцыклапедыя, складзеная з 200 найбольш вядомых феноменаў беларускасці, даследуе нацыянальную ідэю як сутнасна хрысціянскую. На вокладцы размешчаныя водгукі пісьменьніка Ўладзімера Арлова, паэта Генадзя Бураўкіна, гісторыка Анатоля Грыцкевіча і пастара Эрнэста Сабілы. «Нацыянальная ідэя...» фігуравала ў спісе «Лепшыя кнігі – 2005» тыднёвіку «Наша Ніва» і атрымала медаль Міколы Ермаловіча ад клубу «Спадчына».
Пакуль кнігу Паўла Севярынца можна прачытаць у Інтэрнэце на ягоным асабістым сайце, або на ўэб-старонцы Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць