У Віцебску праходзіць міжнародны інвестыцыйны форум

12-13 кастрычніка ў Віцебску праходзіць IV міжнародны форум “Інвестыцыі для развіцця бізнэса і рэгіёнаў”. У яго межах у КДЦ “Віцебск” разгарнулася выстава інвестыцыйных праектаў і прапаноў з удзелам прадпрыемстваў нашай вобласці, Масквы, Смаленска, Пскова, а таксама прадстаўнікоў Літвы, Латвіі, Польшчы, Славакіі, Германіі і Балгарыі.На форуме ўпершыню працуе кантактна-кааперацыйная біржа, на якой прадстаўлены такія сферы эканомікі як перапрацоўваючая, гарбарная, харчовая прамысловасць, будаўніцтва, жыллёва-камунальная гаспадарка. У працы біржы прынялі ўдзел бізнэсмены з Германіі. Яны таксама наведалі СЭЗ “Віцебск” і пазнаёміліся з працай некаторых прадпрыемстваў вобласці.
У цэлым з Віцебскай вобласці на форуме прадстаўлена каля 90 інвестыцыйных праектаў, 80% з якіх падрыхтавалі прадпрыемствы з часткай дзяржаўнай уласнасці. Сярод найбольш сур’ёзных праектаў – будаўніцтва гатэльнага комплексу ў гістарычнай частцы Віцебска, арганізацыя міжнароднага грузавога транспартнага тэрміналу на базе аэрадрому ў Воршы.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць