У Чэрвені знойдзена магіла дзеда Максіма Багдановіча

На могілках у райцэнтры Чэрвень Мінскай вобласці знойдзена пахаванне Афанасія Мякоты (красавік-травень 1814 – 12.01.1878)  – дзеда класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, паведамляюць naviny.by.Як распавёў мясцовы краязнаўца Уладзімір Дарагуж, пахаванне ён знайшоў выпадкова гэтым летам. “Думаю, што многія чыталі тэкст на надмагільным помніку, але проста не ведалі, кім з’яўляецца для беларусаў Афанасій Мякота. Гэта бацька Марылі Мякоты – маці знакамітага паэта. Пайшоў гэты шляхецкі род герба Курч з вёскі Мякоты Уздзенскага раёна Мінскай вобласці”, – сказаў У.Дарагуж. Па яго словах, у сярэдзіне 1860-х Афанасій Мякота ажаніўся з 17-гадовай Таццянай Малевіч. Ад гэтага шлюбу нарадзілася пяцёра дзяцей, у тым ліку і Марыля, якая пасля выйшла замуж за свайго былога настаўніка Адама Багдановіча.
Улады ў Чэрвені ў хуткім часе збіраюцца добраўпарадкаваць магілу дзеда Максіма Багдановіча – паставіць там агароджу, усталяваць на надмагільным помніку ўніяцкі крыж, а таксама зрабіць больш заўважным тэкст эпітафіі.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць