На іншаземных картах цяпер не будуць скажаць беларускія назвы

Два дні эксперты ААН па геаграфічных назвах абмяркоўвалі, як пісаць назвы нашых гарадоў, мястэчак, вёсак і рэк на іншаземных мапах. Вырашылі ўзяць назвы, якія прапанавала сама Беларусь. У выніку на іхных мапах з’явяцца Homiel’, Mahilo? і Viciebsk.“Назвы перадаюцца з нацыянальнай формы напісання, гэта галоўнае правіла, – патлумачыла Наталля Аўраменка, галоўны спецыяліст сектару картаграфіі Белдзяржкаммаёмасці. – На мапе свету, выдадзенай у Нямеччыне, не павінна быць Weissrusland. У нямецкай мове, міжсобку – так, але не на мапе. Павінна быць назва Belarus’, абавязкова з апострафам, паказальнікам мяккасці. Гэтак жа сама з беларускай трэба пісаць Navapolack, Nara?. Пакуль жа беларускія назвы часта скажаюцца. Напрыклад, наша “фрыкатыўнае” “Г” перадаецца лацінскім “H”, наша “?”, а “Ж” як “?”.
Канчатковы варыянт правапісу беларускіх назваў зацвердзяць на канферэнцыі ААН па размеркаванні геаграфічных назваў у 2007 годзе, паведамляе сайт газеты “Наша ніва” са спасылкай на “Комсомольскую правду в Белоруссии”.


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць