Спявачка Алеся выздаравела і выступіць у Віцебску і Воршы

Вядомую беларускую спявачку Алесю выпісалі з бальніцы, яна адчувае сябе лепей і ў наступны чацвер запланавала канцэрты ў Віцебску і Воршы.Нагадаем, што 6 кастрычніка на канцэрце ў Магілёве са спявачкай здарыўся няшчасны выпадак – яна атрымала траўму. Падчас выканання акрабатычнага труку танцор балета не разлічыў адлегласці да спявачкі і выпадкова ўдарыў яе ў твар. Алеся, нягледзячы на боль, дапрацавала канцэрт да канца. Пасля яна паехала ў Бабруйск, дзе павінна была выступіць з новай песняй на “Дажынках”, аднак пасля канцэрта ў яе паднялася тэмпература. Спявачка звярнулася да траўматолага, які паставіў дыягназ “пералом пераносіцы” і “страсенне мазгоў”.
Спявачка прызналася, што пасля аперацыі ў яе моцна баліць твар, яна амаль не спіць ноччу. Алесю непакоіць, каб з тварам было ўсё ў парадку (тут яе цудоўна зразумее кожная жанчына). Тым не менш, хоць і давядзецца накласці перад выступленнем больш грыму, яна плануе даць канцэрты ў Воршы і Віцебску.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць