Партызанскі рэйд па гародніну

Жыхар Барані спрабаваў знізіць кошты на капусту ў Коханава пагражаючы баявой гранатай Ф-1.

14 кастрычніка ў 13 гадзін 20 хвілін у апорны пункт міліцыі г.п. Коханава звянуўся жыхар вёскі Рэчкі, са скаргай на невядомага мужчыны, які ўчыніў з ім сварку на Цэнтральнай плошчы, дзе праводзіўся кірмаш.

міліцыянеры, якія прыбылі на месца здарэння, заспелі цікавую карціну: двое мясцовых жыхароў прыціснулі да зямлі дэбашыра, які ў руцэ трымаў гранату “Ф-1”, з якой ужо была выцягнутая засцерагальная чака.

Высветлілася, што затрыманы разам з двума сваімі сябрамі (усе трое – жыхары Барані) у нецвярозым стане на аўтамабілі “Форд-Крома” прыехаў у Коханава набыць капусты. Аднак, відаць, кошт на будучую закуску не задаволіў баранавіцкага “бамбіста”, бо ён выхапіў баявую гранату “Ф-1” і пагражаў узарваць яе. На плошчы ў гэты час адбываўся кірмаш і знаходзілася шмат народу.

Міліцыяй на месца здарэння была выкліканы сапёры з вайсковай часткі 5524 УВ МУС, якія вывезлі і знішчылі запал ад гранаты, а корпус быў канфіскаваны, як рэчавы доказ.

У адносінах да затрыманага жыхара Барані ўзбуджана крымінальная справа згодна артыкулу 339 частка 3 Крымінальнага кодэкса (хуліганства).

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ