Спаборніцтвы па акрабатыцы на Кубак Беларусі

У Віцебску 19-21 кастрычніка адбудуцца спаборніцтвы па акрабатыцы на Кубак Беларусі. У іх прымуць удзел  каля 60 спартсменаў з усёй краіны ва ўзроставай групе з 14 гадоў і старэй.Удзельнікі спаборніцтваў будуць змагацца паміж сабой у выкананні парных групавых практыкаванняў і вольнай праграме. Свае выступленні пакажуць мужчынскія чацвёркі, жаночыя тройкі, а таксама мужчынскія, жаночыя і змешаныя пары. Спаборніцтвы адбудуцца на базе Палаца творчасці дзяцей і моладзі. У гэтыя ж дні тут таксама пройдуць і спаборніцтвы па скачках на акрабатычнай дарожцы на Кубак Беларусі. У іх возьмуць удзел 50 спартсменаў старэйшай узроставай групы, якія выканаюць абавязковую і вольную праграмы.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць