Юная мастачка з Віцебска перамагла ў конкурсе ЮНЕСКА

Трынаццацігадовая вучаніца мастацкага аддзялення цэнтра "Маладзік" віцебскай школы мастацваў №3 Каця Марковіч перамагла ў конкурсе ЮНЕСКА - міжкультурным інтэрнет-праекце "Гэта наш час". Гэта ўдвая прыемна, бо ўвогуле ўдзел у ім узялі прадстаўнікі 98 краін.Фатаграфія Кацінай работы "Нараджэнне часу" змешчана на вокладцы буклета, створанага ЮНЕСКА ў міжнароднай электроннай сетцы па выніках конкурса. У інтэрнет-праекце ўдзельнічалі 14 вучняў "Маладзіка", электонныя версіі чыіх работ адправілі на конкурс. Але лепшай была названа работа Каці. У выніку яна, а таксама адміністрацыя школы мастацтваў №3, дзе займаецца дзяўчынка, узнагароджаны дыпломамі ЮНЕСКА "За прасоўванне культурна-асветніцкага патэнцыяла Віцебска на міжнароднай арэне".

Працы ўдзельнікаў праекта можна ўбачыць на сайце: our.time (vitebsk).


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць