Вядучы Нобелеўскіх канцэртаў выступіць на сцэне віцебскай філармоніі

Гучная падзея чакаецца напрыканцы кастрычніка ў Віцебскай абласной філармоніі. Тут  27, 28 і 29 кастрычніка пройдуць тры сустрэчы з Міхаілам Казінікам – вядучым і экспертам Нобелеўскіх канцэртаў. Вечарыны маюць агульную назву “Тайныя знакі культуры”. Гэта будуць канцэрты-гутаркі пра паэзію, Бога і музыку Баха, Бетховена, Моцарта, на якіх віцябчане пачуюць скрыпку гэтага музыказнаўцы з сусветным імем, паслухаюць ягоныя развагі пра творчасць вялікіх кампазітараў. 

Міхаіл Казінік апошнія 20 гадоў жыве ў у сталіцы Швецыі Стакгольме. Нарадзіўся ў 1951 годзе ў Санкт-Пецярбурзе, а дзяцінства і юнацтва правёў у Віцебску, дзе вучыўся ў музычнай школе. Па нацыянальсці – яўрэй.

Асоба М.Казініка настолькі шматгранная, што пералічым толькі асноўныя ягоныя званні і таленты. Ён з’яўляецца вядучым і экспертам Нобелеўскіх канцэртаў. Займаецца даследваннямі ў вобласці музыкатэрапіі. Сябра Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў, прафесар Вышэйшай школы бізнэсу і Драматычнага інстытута Стакгольма. Філосаф, кіраўнік “Театра, который мыслит”. У Казініка ёсць свая перадача на радыё SBS у Аўстраліі. Пра яго знялі дакументальны фільм “Казінік, Бог і д’ябал” (рэжысёр Петэр Мейер), які атрымаў “Золотую ветвь” на кінафестывалі лепшых фільмаў Скандынавіі.

Сёлета ў верасні ў Віцебску – горадзе, дзе прайшло дзяцінства Казініка – быў зняты яшчэ адзін фільм пра яго (рэжысёр Ігар Шадхан, лаўрэат прэміі “ТЭФИ”, акадэмік Расійскай акадэміі кінематаграфічнага мастацтва).


Меткі:

Падобнае

    Каментаваць