Як бухгалтарка стала паэткай

У канцэртнай залі музычнага вучылішча імя І.Салярцінскага адбылася прэзентацыя новага альбома віцебскай паэткі Любові Нікіфаравай. Музыку на яе вершы напісаў Віктар Шавякоў – кампазітар і выкладчык  вышэйназванага вучылішча.

Выпуск уласнага дыска быў даўняй марай паэткі, і вось яна ажыццявілася. У новым альбоме запісана 18 песень, якія выконваюць тры выканаўцы.    Увогуле ж пісаць вершы былая бухгалтарка Любоў Нікіфарава стала пасля таго, як тры гады таму перажыла моцны стрэс. Жанчына лічыць гэта Божым дарам. Піша яна толькі ўначы, і вершаваныя радкі лёгка кладуцца на паперу. Асноўная тэма яе лірыкі – каханне. І нягледзячы на тое, што Нікіфарава – паэт-пачатковец, яе канцэрты ужо збіраюць аншлагі ў Віцебску.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ