Аляксандр Казулін распачаў бестэрміновую галадоўку

Як паведамляе радыё “Свабода”, сёння раніцай Аляксандр Казулін распачаў бестэрміновую галадоўку. Перад гэтым ён запэўніў кіраўніцтва калоніі “Віцьба-3”, дзе ён зараз знаходзіцца, што матывы акцыі не звязаны з умовамі ўтрымання у калоніі. Кіраўніцтва папраўчай установы паабяцала не карміць Аляксандра Казуліна прымусова. Выводзіць яго з галадоўкі будуць толькі у тым выпадку, калі ён страціць прытомнасць.
Са спасылкай на адваката Аляксандра Казуліна Ігара Рынкевіча радыё “Свабода” паведамляе, што супрацоўнікі адміністрацыі калоніі успрымаюць акцыю Казуліна як “галадоўку у лекавых мэтах”. Тым часам спадар Казулін неаднаразова папярэджваў, што ягоная галадоўка мае палітычны характар. Як патлумачыў карэспандэнту радыё «Свабода» адвакат зняволенага палітыка, паводле закону адміністрацыя калёніі мусіць цягам трох дзён паведаміць пра галадоўку свайму кіраўніцтву й пракурору, які назірае за зьняволеным. Пасьля гэтага з асуджаным, які абвясьціў галадоўку, мусіць сустрэцца пракурор. Тым часам праваабарончая арганізацыя «Наша Беларусь» заклікала Аляксандра Казуліна адмовіцца ад акцыі, каб захаваць сілы і здароўе для барацьбы на волі.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць