Навапалачанін галадаў 16 сутак у знак салідарнасці з Казуліным

Сёння ў Наваполацку сябра КХП БНФ Анатоль Кулік спыніў галадоўку. Ён распачаў яе 4 кастрычніка ў знак салідарнасці з экс-кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Казуліным. Падчас галадоўкі навапалачанін не пакідаў сваёй працы ў адной з прыватных фірм.
Гэта ўжо другая ў гэтым годзе палітычная галадоўка А.Куліка. Першую ён праводзіў супраць інаўгурацыі прэзыдэнта А.Лукашэнкі. Цяперашнюю акцыю таксама называе палітычнай і яе прычыны тлумачыць так:
“Казулін павінен адчуваць і ведаць, што падтрымка ёсць і будзе. Асабліва за яго ўчынкі і дзейнасць. Гэтыя пастарункі і краты ня зломяць мужных людзей”. Кулік распавёў, што адразу вырашыў падаць знак салідарнасці з Казуліным, калі  даведаўся пра ягоны зварот да грамадзянаў Беларусі і пра яго намеры пачаць у кастрычніку бестэрміновую галадоўку.
Галадоўшчыку – больш за 60 гадоў. Ён сябра БНФ з 1988 г., удзельнічаў у першым з’ездзе руху, узначальваў гарадзкую арганізацыю КХП БНФ, быў дэпутатам Наваполацкага гарсавета.

Меткі: , ,

Чытайце яшчэ