Службовыя асобы “Віцязя” бралі хабар у 100 тысяч даляраў

Як паведамляе БелаПАН, памер хабару, атрыманага службовымі асобамі РУПП “Віцязь”, дасягаў 100 тысяч даляраў. Пра гэта 20 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску распавёў старэйшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў Аляксандр Вадзяной.

Ён адмовіўся паведаміць якія-небудзь падрабязнасці заведзенай крымінальнай справы, спаслаўшыся на тое, што гэта можа перашкодзіць следству, якое зараз вядзецца. Справа ўзбуджана па артыкуле 430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару).

Хабарніцтва на РУПП “Віцязь” было прыведзена А.Вадзяным у якасці прыкладу выяўлення падраздзяленнямі МУС “крымінальных схемаў з удзелам карумпаваных службовых асоб”. Гэткія ж схемы, па ягоных словах, выяўлены на ЗАТ “Другі нацыянальны канал”, РУПП “БелАЗ”, ААТ “Беларускі шынны камбінат” і УП “Барысаўскі завод безалкагольных напояў”.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць