Сястры Васіля Быкава правялі тэлефон

Летам у публікацыі пра Васіля Быкава газета «Комсомольская правда в Белоруссии» напісала, што ў сястры народнага пісьменніка Валянціны Уладзіміраўны, якая жыве ў вёсачцы Ваўчо пад Вушачамі, да гэтага часу няма тэлефона ў хаце. Газетны артыкул падзейнічаў: дырэктар вузла сувязі асабіста наведаў сястру Быкава і тэлефон, урэшце, ўсталявалі.

“Мая сацыяльная работніца паказала газету начальству, – узгадвае Валентина Быкова. – Тады прыехаў да мяне сам начальнік раённага вузла сувязі, прыслаў рабочых. Усё зрабілі, а тады ён зноўку прыехаў і пытаўся, ці давольная я тэлефонам. А я ж да-авольная!..”

Сястра пісьменніка набыла на пошце тэлефонны апарат за 34 тысячы. А ўсталёвачныя работы ёй зрабілі з вялікай зніжкай – за 50 тысяч. Але і гэтыя грошы Быкавай выдаткаваў райвыканкам – “на правядзенне тэлефона”.

“Я сам з вёскі Завулак, – распавёў “Комсомолке” начальнік Ушацкага раённага вузла электрасувязі Аляксандр Радзюш. – І мама Васіля Быкава адтуль! Валянціна Уладзіміраўна вельмі цікавы чалавек, мы з ёй добра паразмаўлялі... І я пракантраляваў, каб тэлефон у сястры Быкава працаваў выдатна!”


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць