“Палімір” і “Нафтан” аб’ядноўваюцца

ААТ Нафтан і ААТ Палімір. Фота photo.bymedia.netААТ “Палімір” і ААТ “Нафтан” стануць аб’яднаннем. Старшыня канцэрна “Белнафтахім” Аляксандр Бароўскі 20 кастрычніка на пасяджэнні Рады канцэрна даручыў пачаць працэдуру па аб’яднанні гэтых прадпрыемстваў.

Каментуючы дадзенае рашэнне інфармагенцтву БелТА, А.Бароўскі патлумачыў, што размова ідзе аб узбуйненні двух заводаў-гігантаў, якія цесна звязаны паміж сабой. Гэта нармальная з’ява, падкрэсліў ён. Прадпрыемствы знаходзяцца побач, “Палімір” атрымлівае ад “Нафтану” сыравіну па трубе. Апроч таго, у ААТ “Палімір” большае энергаспажыванне і, па словах старшыні “Белнафтахіма”, в выпадку падвышэння кошту на газ прынятае рашэнне аб аб’яднанні дазволіць умацаваць пазіцыі прадпрыемстваў.

Адказваючы на пытанне пра магчымае аб’яднанне Наваполацкага прадпрыемства па транспарце нафты “Дружба” з РУП “Гомельтранснафта “Дружба” А. Бароўскі адзначыў, што гэта пытанне яшчэ не разглядалася.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць