У Віцебску збяруцца гідраметэаролагі з Беларусі і Расіі

У Віцебску 30-31 кастрычніка пройдзе пасяджэнне сумеснай калегіі Камітэта Саюзнай дзяржавы па гідраметэаралогіі і маніторынгу забруджвання прыроднага асяроддзя.

На ім будзе разгледжаны праект праграмы Саюзнай дзяржавы “Удасканаленне сістэмы забеспячэння насельніцтва і галінаў эканомікі Рэспублікі Беларусь  і Расійскай Федэрацыі інфармацыяй аб склаўшыхся і прагназуемых прыродна-кліматычных умовах, стане і забруджванні прыроднага асяроддзя на 2007-2011 гады”, паведамляе БелТА.

У рабоце калегіі павінны прыняць удзел кіраўнікі і спецыялісты Федэральнай службы Расіі па гідраметэаралогіі і дэпартамента па гідраметэаралогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі.

Меткі: ,

Чытайце яшчэ