Да Віцебска дойдзе валаконна-аптычная лінія сувязі з Расіі

Кампанія «Растэлекам» аб’явіла аб тым, што сумесна з РУП «Белтэлекам» скончыла першы этап праекта па стварэнні міжнароднай валаконна-аптычнай лініі сувязі Ярцава – Віцебск.

За кошт будаўніцтва гэтай лініі аператары збіраюцца зрабіць другое (Расія – Беларусь) злучэнне паміж сваімі сеткамі. Першая трансгранічная лінія аб’ядноўвае расійскае Гусіна і беларускае Абухова. Пры будаўніцтве новай ВАЛС кампаніі вырашылі адразу задзейнічаць DWDM-абсталяванне, што дазволіць арганізаваць на лініі перадачу дадзеных на хуткасці 400 Гбіт/с.
На першым этапе праекта «Растэлекам» прапанаваў валаконна-аптычны кабель ад Ярцава да мяжы з нашай дзяржавай. На другім этапе кампаніі павінны дацягнуць “нітку” да Віцебска.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць