Сядзіба жыхара Оршы прызнана адной з лепшых у краіне

Жыхар Оршы Аляксандр Лосеў атрымаў дыплом у намінацыі “Лепшая сядзіба” па выніках першага этапу конкурса на лепшую сядзібу і падворак.

Гэткую ўзнагароду атрымаў і жыхар вёскі Волма Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці Багдан Зіневіч. Як паведамляюць naviny.by, конкурс на лепшую сядзібу і падворак праводзяць з траўня гэтага года Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі і часопіс “Гаспадыня”. На удзел у спаборніцтве паступіла каля 100 заявак з розных рэгіёнаў Беларусі.

У конкурсе, апроч названай, ёсць яшчэ некалькі намінацый: “Майстар залатыя рукі”, “Творчы парыў”, “Квітнеючы сад”. (Прадстаўнікоў Віцебшчыны сярод пераможцаў гэтых намінацый, на жаль, няма). У якасці ўзнагарод пераможцы атрымалі дыпломы і бытавую тэхніку. Увогуле конкурс разлічаны на год, а колькасць ягоных этапаў залежыць ад колькасці прысланых заявак. Пераможцаў у намінацыях будуць выбіраць з лаўрэатаў усіх этапаў конкурсу.


Меткі: , , ,

Падобнае

    1 каментар

    1. czyk  
      31/Кастрычнік/2006 у 14:16

      калі ласка, папраўце адрасы ў rss-рассылцы.
      Напрыклад, гэтая навіна была пад адрасам https://news.vitebsk.cc/wp-commentsatom.php?p=454, па якім нічога не адкрываецца.
      дзякуй

    Каментаваць