У Оршы знайшлі забітае немаўля (падрабязнасці)

Тыдзень таму (гл. "В Орше найден труп новорожденного") ў Оршы ў кантэйнеры для смецця мясцовы бомж, які корпаўся, шукаючы бутэлькі, знайшоў мёртвае дзіцячае цела. Гэта адбылося каля чатырох гадзін дня. Следства ўстанавіла, што немаўля нарадзілася на некалькі гадзін раней, і яго зарэзалі. Па гарачых слядах забойцу не знайшлі. Зараз маці дзіцяці шукаюць не толькі ў Оршы і ваколіцах, але і па ўсёй Беларусі.

Як піша “Комсомольская правда в Белоруссии”, эксперты кажуць, што хлопчык нарадзіўся здаровым, вагай каля 4 кілаграмаў. Але роды праходзілі не ў бальніцы. Следчыя мяркуюць, што цела наванароджанага маглі прывезці ў Оршу з іншага месца. “Мы просім медыкаў і простых грамадзян дапамагчы нам у расследаванні жахлівага злачынства, – кажа старэйшы следчы гарадской пракуратуры Оршы Яўген Філіповіч. – Нам неабходна ўстанавіць асобу жанчыны, якая на момант злачынства была цяжарная звыш 30 тыдняў, і ў адносінах да якой сёння адсутнічаюць дакладныя дадзеныя аб ходзе цяжарнасці ці яе перарыванні. Да таго ж яна магла звярнуцца за медыцынскай дапамогай з пасляродавай траўмай”.

Калі ў вас ёсць інфармацыя пра жанчыну, якая была цяжарная, аде зараз ходзіць без жывата і нічога не кажа пра дзіця, паведаміце ў дзяжурную частку Аршанскага ГАУС.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць