Мастацкі кіраўнік тэатра “Лялька” Віктар Клімчук азначыў два юбілеі

28 кастрычніка адзначыў свой 60-гадовы юбілей і 40-годдзе творчай дзейнасці адзін са стваральнікаў першага ў Беларусі нацыянальнага тэатра лялек Віктар Клімчук.

З 1986 года ён быў рэжысёрам Віцебскай лялечнай трупы пры тэатры імя Я.Коласа. У 1990 годзе тэатр “Лялька” стаў самастойным калектывам, і з таго часу Віктар Клімчук з’яўляецца яго нязменным мастацкім кіраўніком. У 1999 годзе Віктару Ігнатавічу прысвоена званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі. Ён таксама ўзнагароджаны нагрудным знакам «За ўклад у развіццё культуры Беларусі», які яму ўручыў міністр культуры Леанід Гуляка.

Больш чым за 20 год на сцэне “Лялькі” пастаўлена звыш 40 спектакляў, галоўны лейтматыў якіх – роздум пра лёс Беларусі. Дасягненні творчага калектыву тэатра адзначаны на прэстыжных фестывалях у Беларусі, Украіне і краінах далёкага замежжа.  Прыярытэты рэжысёра Клімчука ў драматургіі – п’есы беларускіх аўтараў. З вялікім поспехам ішлі ягоныя пастаноўкі «Дзед і жораў» (аўтар В.Вольскі), «Сказ пра Гаўрылу з-пад Полацку» (віцебскі журналіст П.Сіняўскі), «Ладдзя роспачы», «Забыты скарб» (паводле твораў У.Караткевіча).

Віншуем Віктара Ігнатавіча і жадаем яму здароўя і далейшых творчых здабыткаў і дасягненняў!

Меткі: , , ,

Чытайце яшчэ