Аляксандр Казулін гаспіталізаваны

Былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін пасля 10 дзён галадоўкі ў калоніі Віцьба-3 гаспіталізаваны медсанчастку.

Пра гэта паведаміў журналістам генеральны пракурор Беларусі Пётр Міклашэвіч. Па яго словах “у медсанчастцы Казулін знаходзіцца пад пастаянным медычным наглядам”.

Пракуратурай Віцебскай вобласці праведзеная праверка ў сувязі з галадоўкай Аляксандра Казуліна. Праверкай устаноўлена, што 20 кастрычніка, калі былы кандыдат у прэзідэнты пачаў галадоўку, скаргаў ад яго адміністрацыі калоніі не атрымлівала, асуджаны распарадак дня і рэжым не парушаў.

Нагадаем, што Аляксандр Казулін асуджаны па арт. 339 ч. 2 і арт. 342 ч. 1 КК Рэспублікі Беларусь (злоснае хуліганства і арганізацыя групавых дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак).


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць