Віцебшчыну наведаюць бізнесоўцы з Эстоніі

З 31 кастрычніка па 2 лістапада ў Беларусі праходзіць візіт прадстаўнікоў дзелавых колаў Эстоніі, арганізаваны Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Генеральным консульствам Беларусі ў Эстоніі. Прыбалтыйскія бізнесоўцы сустрэнуцца са сваімі беларускімі калегамі з Мінска і Віцебска, наведаюць нашыя прадпрыемствы-экспарцёры.

У складзе дэлегацыі, якую ўзначальвае генеральны дырэктар Эстонскай гандлёва-прамысловай палаты Сійм Райе, кіраўнікі прадпрыемстваў Makroflex, Sami, SFK, Torvik, Flint Kaubaundus і іншых, якія прадстаўляюць машынабудаўнічую і тэкстыльную галіны, а таксама сферы лесанарыхтоўкі, сельскагаспадарчай тэхнікі і будаўнічых матэрыялаў.

Гэты візіт з'яўляецца працягненнем кантактаў паміж бізнэсоўцамі Беларусі і Эстоніі. Сёлета ў лютым дэлегацыя беларускіх прадпрыемстваў-экпарцёраў, сярод якіх былі прадстаўнікі "Аршанскага льнокамбіната" і СЭЗ "Віцебск", наведала Талін.


Меткі: , ,

Падобнае

    Каментаваць