Змагарам за свабоду і незалежнасць ВКЛ-Беларусі

Вянок змагарам за свабоду і незалежнасць ВКЛ-Беларусі. Фота Сержука СераброСёння ў 9 гадзін раніцы ў Віцебску на Успенскай горцы прайшла акцыя, прысвечаная памяці продкаў, а таксама ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Яе правялі мясцовы апазіцыянер Барыс Хамайда і актывіст КХП БНФ Аляксандр Салаўян. Яны ўсклалі жалобны вянок з бел-чырвона-белых кветак з надпісам: «Змагарам за свабоду і незалежнасць ВКЛ – Беларусі ад беларусаў» да крыжа святой Еўфрасінні Полацкай.

Крыж на Успенскай горцы. Фота Сержука Серабро «У Віцебску два самых знакавых, святых для беларушчыны месцы – гэта помнік Уладзіміру Караткевічу і Успенская горка. Тут знаходзіцца крыж Еўфрасінні, нябеснай апякункі Беларусі. На Успенскай горцы адбыліся масавыя расстрэлы вязняў мясцовай турмы НКВД. Тут прыняў пакутніцкую смерць Язафат Кунцэвіч. І мы хочам аддаць даніну павагі і памяці ўсім ахвярам, усім беларусам, якія загінулі, змагаючыся за свабоду і незалежнасць Бацькаўшчыны напрацягу яе амаль тысячагадовай гісторыі – з часоў Вялікага княства Літоўскага да сённяшніх дзён», – патлумачыў Б.Хамайда.

Ён разам з А.Салаўянам таксама збіраюцца сёння наведаць могілкі ў пасёлку Вароны пад Віцебскам, дзе пахаваны іхні сябар і аднадумца Уладзімір Плешчанка, былы кіраўнік абласной арганізацыі КХП БНФ, які памёр у траўні сёлета.


Меткі: , , ,

Падобнае

    Каментаваць

    Вы павінны увайсці каб каментаваць.

    Увайсці з: