Прызначаны новы пракурор Віцебскай вобласці

У мінулую пятніцу прэзідэнт А.Лукашэнка даў згоду на прызначэнне пракурорам Віцебскай вобласці Генадзя Дыско. Ягоны папярэднік, заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь,  дзяржаўны саветнік юстыцыі 3-га класа Мікалай Шахметаў (ён напрацягу 5 гадоў быў першым намеснікам пракурора Віцебскай вобласці, а затым 15 гадоў узначальваў абласную пракуратуру), гэтым летам пайшоў на пенсію, і пасада амаль тры месяцы заставалася вакантнай.

Генадзь Іосіфавіч Дыско нарадзіўся ў 1964 годзе, скончыў Харкаўскі юрыдычны інстытут, у органах пракуратуры з 1990 года. Пачынаў працоўную дзейнасць стажорам пракуратуры Ашмянскага раёна Гродненскай вобласці. Пракурорам Віцебскай вобласці прызначаны з пасады пракурора Шчучынскага раёна Гродненскай вобласці, якую займаў з 1997 года, піша незалежная газета “Віцебскі кур’ер”.


Меткі: ,

Падобнае

    Каментаваць