У касцёле Святой Барбары вернікі будуць гаварыць пра містыку і эрас

Што агульнага паміж містыкай і эрасам? Менавіта гэткую тэму збіраюцца абмяркаваць вернікі ў віцебскім касцёле Святой Барбары.

Сустрэчу, прысвечаную тэме “Містыка і эрас”, ладзіць студэнцкае душпастырства “Разам”, арганізаванае пры касцёле. У праграме сустрэчы малітва біблейскімі псалмамі, а таксама дыскусія, на якой выступіць магістр багаслоўя Пётра Рудкоўскі. Арганізатары запрашаюць усіх веруючых хрысціян – католікаў, праваслаўных, пратэстантаў.

Імпрэза пройдзе 2 лістапада ў 19.00 у капліцы пры касцёле Святой Барбары.

  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
Меткі: , ,

Чытайце яшчэ

Каментаваць

Вы павінны увайсці каб каментаваць.

Можна ўвайсці праз: